Праваабаронцы Германіі праводзяць акцыю ў падтрымку Тацяны Шапуцька
Нямецкая праваабарончая арганізацыя праводзіць новую акцыю ў падтрымку Тацяны Шапуцька, адлічынай па палітычных матывах з БДУ ў снежні 2009 года.
Як перадае БелаПАН, праваабаронцы з арганізацыі Libereco - Partnership for Human Rights надрукавалі паштоўкі ў падтрымку моладзевай актывісткі і прапаноўваюць усім жадаючым накіроўваць іх у Міністэрства адукацыі Беларусі з заклікам аднавіць дзяўчыну на вучобе.
Прэс-сакратар міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Тацяна Шапуцька вучылася на юрыдычным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Паліталогія». Прычынай адлічэння стаў яе ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства» у Брусэлі 16-17 лістапада без дазволу дэканата. Пра магчымасць адлічэння стала вядома ў першы дзень форуму. 3 сьнежня Тацяна была адлічаная з БДУ.
Пытанне аб выключэнні студэнткі з ВНУ ўздымалася на сустрэчы прадстаўнікоў ЕС з беларускімі ўладамі ў канцы 2009 года. Карл Більдт, кіраўнік МЗС Швецыі, якая на той час старшынствавала ў Еўрасаюзе заявіў: «абсалютна непрымальна», калі адлічэньне з БДУ адбылося з-за ўдзелу Шапуцька ў Форуме грамадзянскай супольнасці.
Т. Шапуцька спрабавала аспрэчыць сваё адлічэнне ў судзе, аднак 26 сакавіка суд Маскоўскага раёну Менску не задаволіў яе скаргу.