viasna on patreon

Рэгістрацыя "Берасьцейскай вясны" прыпыненая

2010 2010-06-24T13:32:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_spring.jpg

Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму вырашыла прыпыніць рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі "Берасьцейская вясна". Месяц таму рэгістрацыйныя дакумэнты былі пададзеныя ў адпаведную ўстанову.

Старшыня рады праваабарончай арганізацыі Ўладзімер Вялічкін кажа, што бачыць у гэтай навіне і добры, і кепскі бок: арганізацыі не адмовілі ў рэгістрацыі, але разам з тым і не зарэгістравалі.
Сярод парушэньняў, якія ўпраўленьне юстыцыі адзначыла ў пададзеных дакумэнтах — недакладна пазначаныя грыфы зацьверджаньня на тытульным аркушы. Наступнае парушэньне — адсутнасьць зацьвярджэньня назвы арганізацыі заснавальнікамі. Яшчэ адна недакладнасьць у статуце тычыцца абскарджваньня рашэньняў органаў арганізацыі. Прашыўка статута таксама супярэчыць дзейнаму заканадаўству.
З гэтых пунктаў праваабаронцы пагаджаюцца толькі з трэцім, астатнія выглядаюць недарэчнасьцю, кажа Ўладзімер Вялічкін. Праваабаронца выказвае перакананьне, што рашэньне аб прыпыненьні рэгістрацыі — надуманае.
Арганізацыя "Берасьцейская вясна" спрабуе атрымаць рэгістрацыю з 2006 году. Заснавальнікі мяркуюць чарговым разам правесьці ўстаноўчы сход цягам месяца і тады зноў падаць дакумэнты на рэгістрацыю, выправіўшы недакладнасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства