12 сакавіка ў Мінску адбыўся Народны марш "За лепшае жыцьцё!" Пасьля заканчэньня акцыі пачаліся затрыманьні арганізатараў Марша.
https://spring96.org/be/news/345
2003
2003-03-12T10:00:00+0200
2003-03-12T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі акцыі сабраліся ў 18.00 на плошчы Якуба Коласа і прайшлі па прасьпекце Францыска Скарыны да Акадэміі Навук, дзе адбыўся мітынг. Каардынатар
Хартыі’97 Зьміцер Бандарэнка заявіў, што акцыя адбылася, и папрасіў усіх разыходзіцца.
Пасля заканчэньня акцыі былі затрыманыя:
Андрэй Саньнікаў (міжнародны каардынатар Хартыі’97, адзін з заяўляльнікаў Народнаго Марша),
Цімафей Дранчук (каардынатар незарэгістраванага маладзёвага руху ЗУБР),
Людміла Гразнова (заяўляльніца Народнаго Марша, каарадынатар Хартыі’97 па правах чалавека).
Затрыманыя дастаўленыя ў РУУС Савецкага рарёну г. Мінска.