Затрыманьні на Дзень салідарнасьці
https://spring96.org/be/news/34469
2010
2010-06-17T09:18:40+0300
2010-06-17T09:18:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/solidarnosty_16.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад час акцый, прысьвечаных Дню салідарнасьці 16 чэрвеня ў Менску былі затрыманыя актывісты “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Ільюшын і Максім Вінярскі. Праз гадзіну пасьля затрыманьня яны былі адпушчаныя без складаньня пратаколу.
У Віцебску затрымалі Ірыну Пятрову і Канстанціна Іванова. Каля плошчы Перамогі ў абласным цэнтры яны распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы. Затрыманых адвезлі ў Першамайскі РУУС і склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні.