viasna on patreon

З экс-кандыдатам у дэпутаты Рыгорам Грыкам не працягваюць працоўны кантракт

2010 2010-06-16T11:51:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ryhor-hryk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

Грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык ўжо ў трэці раз за апошнія два гады атрымаў папярэджанне аб непрацягненні з ім працоўнага кантракту.

Па словах Р.Грыка, у дакуменце, які ён атрымаў 14 чэрвеня ў аддзеле кадраў Баранавіцкага вагоннага дэпо, указана, што кантракт з ім 22 ліпеня 2010 года працягнуты не будзе.

Першы раз грамадскі актывіст быў звольнены з Баранавіцкага баваўнянага камбіната пасля 17 гадоў сумленнай працы за тое, што прымаў удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў у якасці апазіцыйнага кандыдата ў 2008 годзе.

У вагонным дэпо – на апошнім месцы працы – яму таксама не даравалі прынцыповай грамадзянскай пазіцыі. Ён, сябра “Руха “За свабоду”, прымаў актыўны ўдзел у сёлетніх выбарах у Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў.  

Атрымаўшы папярэджанне, Рыгор Грык хадзіў на прыём да начальніка вагоннага дэпо Мікалая Хвалея. Ён прасіў пакінуць яго на працы, на што начальнік дэпо адказаў, што ён не супраць. Аднак прысутны на гэтай размове начальнік аддзела кадраў Генадзь Ніканюк паведаміў, што на прадпрыемстве няма вакансій. У выніку Мікалай Хвалей паабяцаў, што  на працягу месяца пастараецца знайсці якую-небудзь працу для Р.Грыка.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства