У Мінску на некалькі гадзінаў затрымлівалі журналістак
Журналістак Насту Краўчук і Вольгу Жарнасек затрымалі 15 чэрвеня каля будынку БДУ. Яны прыехалі на асвятленне акцыі актывістаў кампаніі «Гавары праўду», якія раздавалі будучым студэнтам улёткі са зваротам Уладзіміра Някляева.
«Не паспелі мы і аднаго каментара ўзяць, як да нас падляцелі людзі са службы аховы ўніверсітэту», — распавяла прэс-службе «БАЖ» Наста Краўчук.
Журналісткамі патлумачылі, што на тэрыторыі БДУ забароненыя відэаздымкі. Ахова ўніверсітэта вызвала на журналістак і тых, хто спрабаваў іх абараніць, міліцыю.
Насту Краўчук і Вольгу Жарнасек даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, адкуль пасля высвятлення асобаў і праверкі асабістых рэчаў, адпусцілі без складання пратаколаў.
«Пакуль мы спрачаліся з аховаю, адбылася патасоўка, у якой, нажаль, была сапсаваная наша камера», — дадала Наста Краўчук.