У Магілёве таксама пільнуюць "праўду"
https://spring96.org/be/news/34441
2010
2010-06-15T14:52:07+0300
2010-06-15T14:52:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/gavary_praudu.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Трое супрацоўнікаў спецпадразьдзяленьня міліцыі затрымалі Кірыла Грыхіна ў Магілёве каля будынка Беларуска-расейскага ўніверсітэту падчас раздачы віншавальных паштовакі ад імя кіраўніка грамадзкай ініцыятывыі "Гавары праўду" Ўладзімера Някляева.
Яны патлумачылі актывісту, што гэта не затрыманьне, проста трэба праехаць у аддзяленьне міліцыі дзеля высьвятленьня асобы. У Ленінскім РАУС Кірылу задавалі пытаньні, дзе ён ўзяў паштоўкі, з якой мэтай раздае і г.д.
Міліцыянты склалі пратакол апытаньня, пратакол вынятку астатніх 206 паштовак і адпусьцілі актывіста.