viasna on patreon

Затрыманых за пікет барысаўскіх актывістаў ня могуць знайсці праваабаронцы

2010 2010-06-14T12:54:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад час правядзеньня пікету супраць будаўніцтва АЗС у барысаўскім мікрараёне Лядзішча сёньня былі затрыманыя мясцовыя актывісты Алесь Абрамовіч і Алена Ясюк.

Пікет пачаўся ў 10 гадзін раніцы, але праз некалькі хвілінаў па’ехаў міліцэйскі аўтамабіль і пікетоўцаў адвезлі ў Барысаўскі РУУС.

Калі туды звярнуліся мясцовыя праваабаронцы, каб даведацца пра падставы затрымання актывістаў, дзяжурны паведаміў, што затрыманых адправілі ў суд. Аднак у судзе ні суддзя, ні сакратар нічога ня ведаюць пра лёс затрыманых: зьніклі бясследна. Верагодна некаму ў Барысаве хочацца, каб суд адбыўся без сведкаў і журналістаў, как прасцей пакараць страптывых праціўнікаў новай АЗС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства