viasna on patreon

На мяжы затрымалі газэту "Товарищ"

2010 2010-06-11T15:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tovarisch1.jpg

На беларуска-расейскай мяжы на шляху з Расеі ў Беларусь міліцыянты затрымалі аўтамабіль з накладам газэты "Товарищ" партыі "Справядлівы сьвет". Пра гэта "Свабодзе" паведаміў намесьнік рэдактара Зьміцер Яненка, які суправаджаў груз.

"Нас спыніў супрацоўнік беларускага ДАІ, убачыў, што ў машыне газэты, патэлефанаваў некаму і загадаў сьледаваць за ім ў райцэнтар Дуброўна. Дакумэнты на груз ён бачыў, але гэта не дапамагло. Мяркуем, наклад зноў пратрымаюць некалькі гадзінаў і адпусьцяць. Бо газэта зарэгістраваная і ёсьць дамова на яе друкаваньне ў Смаленску. Але відавочна, што ўлада баіцца вольнага слова і робіць нам ўсялякія перашкоды", -- мяркуе Зьміцер Яненка.

Рэпрэсіі супраць газэты "Товарищ" сталі звычайнай зьявай. Цягам гэтага і мінулага гадоў наклад газэты неаднаразова арыштоўваўся на мяжы, а літаральна 10 дзён таму газэта "Товарищ" атрымала папярэджаньне ад міністэрства інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства