25 Сакавіка ў Менску будзе адзначана шэсьцем
Па даручэньні кааліцыйнай Рабочай групы сьвяткаваньня 85-годзьдзя незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, у якую ўваходзяць кіраўнікі Партыі БНФ, Аб'яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі, ТБМ імя Скарыны, Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў, у Менгарвыканкам пададзеная заяўка на шэсьце й мітынг-канцэрт у гонар юбілею.
Прапануецца збор а 17.30 на пл. Якуба Коласа й шэсьце да сквэру Янкі Купалы, дзе мае адбыцца мітынг і канцэрт. Лёзунгі шэсьця: "85 год Незалежнасьці", "Беларусь -- у Эўрапейскі Зьвяз", "Не -- расейскаму рублю" і інш.
Акрамя шэсьця, Рабочая група плянуе ўрачысты сход і канцэрт для ўшанаваньня юбілею. Адбудзецца таксама адкрыцьцё традыцыйнае выставы мастацкае суполкі "Пагоня", будуць выдадзеныя паштоўкі й календары.
--
www.pbnf.org -- афiцыйны сайт Партыi БНФ
Пiшыце: pbnf@pbnf.org