viasna on patreon

Адвакат Грабоўскі: Прысуд Яўгену Якавенку фактычна перапісаны з пракурорскай пастановы

2010 2010-06-10T13:42:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jakavenka-sud-04062010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Якавенка з праваабаронцам Леанідам Судаленкам у судзе

Яўген Якавенка з праваабаронцам Леанідам Судаленкам у судзе

9 чэрвеня адвакат Яўгена Якавенкі, асуджанага судом Цэнтральнага раёна Гомеля да 1 года абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, азнаёміўся з копіяй прысуду.

Адвакат палітпрызыўніка Яўген Грабоўскі каментуючы дакумент адзначыў, што прысуд фактычна перапісаны з пракурорскай пастановы аб новым прад’яўленьні абвінавачваньня Якавенку і ніякіх новых аргументаў суддзя не прыводзіць. У дзеяньнях прызыўніка, на думку адваката, не было ні аб’ектыўных, ні суб’ектыўных прыкметаў крымінальнага злачынства і таму зараз рыхтуецца касацыйная скарга на рашэньне суду Цэнтральнага раёна.

Нагадаем, што 28 траўня намесьнік пракурора Цэнтральнага раёну Уладзімер Емяльянчанка  запатрабаваў пакараць актывіста 3 месяцамі арышту, а 4 чэрвеня суддзя Цэнтральнага раёну Гомелю Тацяна Швец абвясціла нечакана жорсткі прысуд за нібыта ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу, палічыўшы пры гэтым вуснае паведамленне супрацоўнікаў ваенкамату аб прызыве законным. Яўген Якавенка ж патрабаваў усяго толькі каб позва была выпісаная на беларускай мове.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў той жа дзень, 4 чэрвеня, праінфармаваў Amnesty International пра прысуд, вынесены Яўгену Якавенку, а Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя абвясціла падпіску пад Адкрытым лістом у падтрымку асуджанага палітпрызыўніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства