viasna on patreon

У Магілёве дапыталі яшчэ аднаго актывіста ў справе “Гавары праўду”

2010 2010-06-08T09:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg
Гавары праўду

Гавары праўду

Кіраўніка магілёўскага прадстаўніцтва дасьледніцка-асьветніцкай установы «Рух наперад» Сяргея Лапуціна дапыталі ў справе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Паводле актывіста, яго дапытваў сьледчы Кастрычніцкага аддзелу міліцыі Магілёва Міхайлаў. Было зададзена шэсьць пытаньняў, якія тычыліся фінансаваньня кампаніі «Гавары праўду» і ўстановы «Рух наперад».

Пытаньні сьледчаму даслалі зь Менску.

«Сьледчага цікавілі адказы на пытаньні: „Ці ведаю я кіраўніцтва?“, „Як і хто аплачваў выдаткі па ўтрыманьні сядзібы „Рух наперад“ у Магілёве і набыцьцю абсталяваньня“, „Як распаўсюджвалася друкаваная прадукцыя і хто аплачваў яе друкаваньне“. Я так зразумеў, што шукаюць падставы, каб распачаць крымінальную справу супраць кіраўніцтва „Руху наперад“. Сьледчы казаў, што я магу таксама падпасьці пад крымінальны перасьлед як чалавек, які распаўсюджваў зьвесткі й тавары з заведама непраўдзівай інфармацыяй», — паведаміў «Свабодзе» Сяргей Лапуцін

18 траўня з магілёўскай сядзібы «Руху наперад» канфіскавалі друкаваную прадукцыю з пазнакай «Гавары праўду», а таксама ўзялі на праверку электронныя носьбіты інфармацыі ды сыстэмны блёк кампутара.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства