viasna on patreon

700 тысяч рублёў штрафу рэдактару «Витебского курьера»

2010 2010-06-07T16:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vk3.jpg

Гэтае здарэнне адбылося роўна два месяцы таму. 7-га красавіка ў аўтамабілі Алега Баршчэўскага, спыненым на аўтазапраўцы, супрацоўнікі міліцыі знайшлі 31 асобнік газеты «Витебский курьер», прычым рознага часу выданьня. А таксама некалькі нумароў незарэгістраванай газеты «Наш дом» і брашур, выдадзеных грамадскай кампаніяй «Наш дом», якой кіруе Вольга Карач, жонка спадара Баршчэўскага.

Позву на сённяшні судовы працэс рэдактар газеты «Витебский курьер» Алег Баршчэўскі так і не атрымаў. Яго ўвогуле не было ў горадзе, а паперу дасталі з паштовай скрыні ягоныя бацькі.

Сябар БАЖ праваабаронца Павал Левінаў, які кансультуе рэдакцыю «Витебского курьера» па юрыдычных пытаннях, паведаміў гэта ў Першамайскі суд, што Алег Баршчэўскі з’явіцца не зможа.

Дарэчы, першапачаткова працэс над рэдактарам недзяржаўнай газеты мусіў адбыцца 1-га чэрвеня, але ў той дзень адсутнічаў суддзя Віктар Калбун. Алегу Баршчэўскаму ўручылі позву на 3-га чэрвеня, аднак ён не змог з’явіцца па асабістых прычынах, папярэдзіўшы пра гэта тэлеграмай на адрас суду.

Выклік на сёння быў неспадзяваны, кажа Павал Левінаў. Але суд адбыўся і ў адсутнасць Алега Баршчэўскага.

За незаконны распаўсюд друкаваных выданняў (распаўсюдам лічыцца і перавозка ва ўласным аўто) спадару Баршчэўскаму прысуджаны штраф памерам 20 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства