viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-06-08T11:27:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Інтэрвію са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасьці” і “Захаваем жыцьцё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт. Сайт: http://www.racyja.com/pages/listen.html

Сёння, 8 чэрвеня, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.

У рубрыцы “Падзея тыдня” гаворка пойдзе пра прысуд, вынесены ў Гомелі 4 чэрвеня моладзеваму актывісту Яўгену Якавенку  па крымінальнай справе за ўхіленне ад вайсковай службы. 

Сям’я праваабаронцаў з Жодзіна - Аляксей і Святлана Лапіцкія - змагаецца за беларускамоўнае навучанне свайго сына Янкі ад моманту яго паступлення ў гімназію №1 у 2002 годзе. Адміністрацыя школы і гарадскія ўлады адмаўляліся адкрываць клас з беларускай мовай навучання, нібыта з меркаванняў эканоміі сродкаў. Ствараемыя юрыдычныя магчымасці для беларускамоўнага навучання на практыцы не выконваліся. У сёлетнім жа навучальным годзе гарадзкія ўлады скасавалі і юрыдычныя ўмовы, ліквідаваўшы адзіны беларускамоўны клас у першай гарадской гімназіі. У выніку 14-гадовы падлетак навучаўся ў хатніх умовах самастойна. Чаму жодзінскім праваабаронцам, якія дапамагаюць іншым адстойваць свае правы, так і не ўдалося перамагчы чыноўнікаў ад адукацыі? Пра гэта і не толькі гутарка з Аляксеем Лапіцкім

Завершыць праграму рубрыка “Захаваем жыцьцё”, у якой прадстаўлены апошнія падзеі, звязаныя з кампаніяй за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта “ДзеціДзяцей” з новага, беларускамоўнага, альбому “РУХ”.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства