Запрашэнне на прэс-канферэнцыю
8 чэрвеня адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў, прысвечаная аналізу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў першым паўгоддзі 2010 году.
У межах прэс-канферэнцыі праваабаронцы прадставяць аналітычны агляд “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе”, падрыхтаваны ПЦ “Вясна”, і “Альтэрнатыўны даклад беларускіх НДА ў Камітэт ААН па правах чалавека аб выкананні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”, падрыхтаваны сумесна ПЦ “Вясна” і РПГА БХК.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі: старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алег Гулак і юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца па адрасе: г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 78А-48.
Пачатак – у 12 гадзін.
Па дадатковую інфармацыю звяртацца па тэлефонах:
+ 375 17 331 08 44
+ 375 29 687 51 29.