viasna on patreon

Мікола Маркевіч, асуджаны рэдактар зачыненай уладамі недзяржаўнай газеты "Пагоня" , пасьля вяртаньня ў Гродна уладкаваўся на працу экспедытарам

2003 2003-03-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цяпер Мікола Маркевіч будзе працаваць у фірме "Верасень" і займацца экспэдыцыяй грузаў па Беларусі.. Па словах Міколы Маркевіча, гэтая праца дазволіць яму "у поўнай меры займацца журналістыкай і грамадзкай дзейнасьцю".
Нагадаем, што 4 сакавіка суд Асіповіцкага раёну зьмяніў прысуд Міколу Маркевічу (на папраўчыя работы па месцы жыхарства з утрыманьнем 15 працэнтаў заробку. Рэдактар газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч быў асуджаны Ленінскім раённы судом г.Гродна 24 чэрвеня 2002 года па Арт. 367 КК РБ (паклёп у адносінах прэзідэнта) на два з паловай гады абмежаваньня свабоды з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу пры Асіповіцкім РУУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства