viasna on patreon

У Горках затрыманы актывісты кампаніі “Гавары праўду!”

2010 2010-06-02T09:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brokarau.jpg
Эдуард Брокараў (фота БАЖ)

Эдуард Брокараў (фота БАЖ)

1 чэрвеня ў Горках  былі затрыманы актывісты кампаніі  “Гавары праўду!” Эдуард Брокараў  і Галіна Будная. Яны раздавалі  шарыкі зялёнага колеру каля  Горацкага РКЦ на мерапрыемстве,  прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Пра гэта паведаміў Эдуард Брокараў.

Чатыры актывісты  кампаніі “Гавары праўду!” спакойна раздавалі зялёнага колеру шарыкі на свяце, прысвечаным Міжнароднаму днбю абароны дзяцей у Горках. Да іх пад’ехаў міліцэйскі аўтамабіль, адкуль выйшлі пяцёра міліцыянтаў на чале хз анмеснікам начальніка Горацкага РУУС. “Сядайце ў машыну – паехалі”, – запатрабавалі міліцыянты ў актывістаў. Двух актывістаў кампаніі “Гавары праўду!” прывезлі да Горацкага РУУС, дзе яны працягвалі раздаваць шарыкі.

– Чаму нас затрымалі  – міліцыянты самі, відаць, не ведаюць. Бо нас прывезлі сюды, і мы раздаем  шарыкі. Ёсць у нас яшчэ дзве кніжкі “Кон” Уладзіміра Някляева, якія мы пасля вызвалення перададзім у раённую  бібліятэку. Калі не адбяруць, - сказаў Эдуард Брокараў, паведамляе сайт zapraudu.info.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства