viasna on patreon

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь вынесла афіцыйнае папярэджаньне ініцыятыўным групам прэтэндэнтаў ў кандыдаты на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Мілінкевіча і З. Пазьняка.

2006 2006-01-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 студзеня 2006 г. адбылося чарговае паседжаньне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па правядзеньні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў. Павестка дня складалася з васьмі пытаньняў. Першае пытаньне, якое было разгледжанае Цэнтральнай камісіяй, датычылася фактаў парушэньня выбарчага заканадаўства сябрамі ініцыятыўных групаў па вылучэньні прэтэндентаў у кандыдаты А. Мілінкевіча і З. Пазьняка.
Паводле інфармацыі агучанай Цэнтральнай камісіяй ініцыятыўная група А. Мілінкевіча праводзіць масавую агітацыйную кампанію, распаўсюджваючы друкаваную агітацыйную прадукцыю ў выглядзе ўлётак і календарыкаў з выявай А. Мілінкевіча. Такія ж прэтэнзіі былі прад’яўленыя ініцыятыўнай групе З. Пазьняка. На думку сябраў камісіі гэтымі дзеньнямі ініцыятыўныя групы абодвух прэтэндэнтаў парушаюць дзеючае выбарчае заканадаўства, у прыватнасьці арт. 45 і 47 Выбарага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдата А. Мілінкевіча А. Бухвостаў не пагадзіўся з прад’яўленымі абвінавачваньнямі і заўважыў, што Цэнтральная камісія перадузята ставіцца да ініцыятыўнай групы якую ён узначальвае. Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдата З. Пазьянка С. Папкоў таксама не пагадзіўся з вылучанымі абвінавачвамі і адзначыў, што ва ўмовах татальнай інфармацыйнай ізаляцыі грамадзян краіны, прапагандысцкай хлусьні, давядзеньне праўдзівай інфрмацыі да грамадзянаў краіны з’яўляецца канстытуцыйным абавязкам кожнага. Па яго словах партыя КХП-БНФ, кіраўніком якой з’яўляецца З. Пазьняк, не вядзе агітацыю за свайго лідара, а інфармуе грамадзян аб сітуацыі ў краіне і прапагандуе ідэю народнага галасаваньня. С. Папкоў, як і А. Бухвостаў, адзначыў той беспрэтэндэнтны ціск на грамадзянаў краіны, які ажыцяўляецца прадстаўнікамі мясцовых органаў улады, адміністрацыяй прадпрыемстваў, з мэтай прымусу пры зборы подпісаў за вылучэньне кандыдата А. Лукашэнкі.
Камііся выслухаўшы выступы кіраўнікоў ініцыятыўных груп прагаласавала за вынясеньне папярэджаньняў. Пры гэтым старшыня камісіі Л. Ярмошына адзначыла, што ніякіх скаргаў на ініцыятыўную групу А. Лукашэнкі ў камісію не паступала.
Акрамя гэтага пытаньня камісія прыняла шэраг новых пастановаў. Так, у прыватнасьці была прынятая асобная пастанова аб дзенйасьці замежных (міжнародных) назіральнікаў, аб растлумачэньні парадку дэклараваньня хаходаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, аб стварэньні і прыпісцы ўчатскаў для галасваньня створаных за межамі краіны і г.д.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства