Затрыманыя абаронцы дзіцячых ільготаў
https://spring96.org/be/news/34287
2010
2010-06-01T16:10:37+0300
2010-06-01T16:10:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/milicyja.jpg
Сёньня ў парку імя Горкага былі затрыманыя прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па вяртаньні ільготаў дзецям.
Яны распаўсюджвалі ўлёткі, на якіх было напісана, якіх ільготаў пазбаўленыя беларускія дзеці. Пры выхадзе з парку маладых людзей схапілі міліцыянты. Зараз Вольга Арцёмчык, Ігар Комлік і Мікалай Пахабаў знаходзяцца ў Партызанскім РАУС.Мікалай Пахабаў кажа, што ініцыятыўная група зьвярталася ў Менгарвыканкам з заявай, каб дазволілі пікет, аднак атрымала адмову. "Паколькі мы падрыхтаваліся, то вырашылі ўсё роўна правесьці такую акцыю ў парку гораду. На ўлётках мы пакінулі свае тэлефоны і заклікалі людзей, неабыякавых да сытуацыі, далучацца да нас", — сказаў Пахабаў.
Паводле ягоных слоў, аналягічныя акцыі праходзяць сёньня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.