viasna on patreon

Сёння — Міжнародны дзень абароны дзяцей

2010 2010-06-01T11:25:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzetki.jpg

Ён быў заснаваны ў лістападзе 1949 года рашэннем сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын.

У 1959 годзе ААН прыняла Дэкларацыю правоў дзіцяці, а ў 1989 годзе Генеральная асамблея ААН зацвердзіла Канвенцыю аб правах дзіцяці, якую падпісала 191 краіна. Гэты дакумент з’яўляецца адным з прызнаных міжнародных пагадненняў па правах чалавека.

Канвенцыя стала адным з першых міжнародных актаў, да якіх далучылася суверэнная Рэспубліка Беларусь, — гэта адбылося ў 1991 годзе. На аснове канвенцыі ў 1993 годзе быў прыняты закон »Аб правах дзіцяці» — першы такі дакумент у краінах СНД. Беларусь таксама далучылася да факультатыўных пратаколаў Канвенцыі аб правах дзіцяці, якія тычацца ўдзелу дзяцей ва ўзброеных канфліктах, гандлю дзецьмі, дзіцячай прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі.

У Беларусі жыве больш за 1.785.000 дзяцей.

Паводле звестак Мінадукацыі, у 2009 годзе было афіцыйна прызнана, што 19.472 дзіцяці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (у 2008 годзе — 16.310). Сацыяльна небяспечным лічыцца становішча, пры якім дзіцяці ў сям’і пагражае фізічнае, псіхалагічнае, сексуальнае насілле або неналежны догляд. Пад дзяржаўную апеку летась трапілі 3.838 дзяцей — на 417 менш, чым у папярэднім годзе.

Статыстыка паказвае, што здаровых дзяцей у краіне становіцца ўсё менш.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, адзначаецца тэндэнцыя росту захворванняў у школьнікаў, асабліва ў падлеткаў 15 -17 гадоў, расце колькасць хранічных хвароб у школьнікаў. Разам з тым дзіцячая смяротнасць у Беларусі застаецца самай нізкай сярод краін СНД: у 2009 годзе гэты паказчык складаў 4,7 на тысячу народжаных жывымі.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацабароны, на пачатак 2010 года сістэмай дзяржаўных дапамог было ахоплена амаль 450 тыс. дзяцей (25% ад іх агульнай колькасці). У 2009 годзе ў параўнанні з папярэднім сярэднямесячныя памеры дапамог на дзяцей выраслі на 14,5%.

1 студзеня 2010 года памер дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў павялічаны да 100% бюджэту пражытачнага мінімуму — з 1 мая ён складае 266.230 рублёў.

Паводле вынікаў апошняга даследавання арганізацыі «Выратаваць дзяцей» (Save The Children), якое вызначае ўмовы для спрыяльнага мацярынства, Беларусь займае 33-е месца сярод 160 краін у штогадовым рэйтынгу Mother’s Index. Пры вызначэнні рэйтынгу прымаюцца да ўвагі такія фактары, як здароўе і матэрыяльны дастатак жанчын і дзяцей, адукацыя і эканамічны статус. Для параўнання: Расія ў рэйтынгу знаходзіцца на 38-м месцы, Украіна — на 39-м.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства