viasna on patreon

Лідэр суполкі Свабоднага прафсаюзу мэталістаў прадпрыемства “Лёс” з Барані Васіль Леўчанкаў зьвярнуўся да пракурора Воршы па абарону прафсаюзных правоў.

2006 2006-01-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У звароце гаворыцца, што адміністрацыя "Лёсу" дамагаецца пазбавіць прафсаюз офісу, які належыць яму ў адпаведнасьці зь дзеючай калектыўнай дамовай. 13 студзеня дырэктар прадпрыемства Віталь Асяледзец загадаў дэмакратычнаму прафсаюзу ў трохдзённы тэрмін выселіцца з памяшканьня, якое нібыта той займае ў парушэньне заканадаўства.

Паводле адміністрацыі, заканадаўства сьцьвярджае, што суполкі СПМ, у адрозьненьне ад арганізацый Фэдэрацыі прафсаюзаў, кантраляваных дзяржавай, ня маюць права на бясплатную арэнду завадзкіх памяшканьняў. Але, каб і арандаваць яго за грошы, суполка СПМ павінна, як лічыць адміністрацыя, атрымаць дазвол Міністэрства сувязі. Спадар Леўчанкаў мяркуе, што ініцыятыва пазбаўленьня прафсаюзу офісу выклікана намерам зьнішчыць арганізацыю, у якой каля 100 сяброў, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства