Спецслужбы разагналі велапрабег
Актывіст «Моладзі БНФ» Франак Вячорка разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі велапрабегу ў памяць Максіма Багдановіча, якіх 27.05 жорстка разагналі амапаўцы і спецслужбы наведалі ў шпіталі Змітра Пармона. Актывісту пры спробе абараніць Франаку Вячорку зламалі ключыцу.
Да іншых удзельнікаў акцыі таксама была прымененая сіла, затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў, адзначае Франак Вячорка:
- Затрымлівалі па наводцы, а Зміцера Пармонава, бо ў яго на плячах быў бел-чырвона-белы сцяг. Для іх сцяг як чырвоная тканіна для быка. Сутыкненне і пачалося з-за сцяга. Спецслужбы яго пачалі адбіраць, а мне казалі, што раз мяне армія не выправіла, то яны выправяць. Я думаю, што гэта спроба сарваць акцыю і адпомсціць за ўдзел у выбарах.
Па словах Франака Вячоркі, ён яшчэ сёння плануе узяць накіраванне з Мінскага РУУС для таго каб зняць пабоі, каб затым накіраваць у адпаведныя інстанцыі скаргі аб незаконным затрыманні. Інфармацыю атрымаюць і міжнародныя праваабрончыя арганізацыі, запэўнівае Франак Вячорка.
***
Велапрабег у гонар Максіма Багдановіча, арганізаваны актывістамі "Моладзі БНФ", быў жорстка разагнаны спецслужбамі, паведаміў моладзевы актывіст Антон Койпіш.
Удзельнікі велапрабегу нават не паспелі разгарнуць сімволіку акцыі, як з'явіліся невядомыя ў спартыўнай форме. Яны збілі ўдзельнікаў акцыі Франака Вячорку і Змітра Пармона, запіхалі іх у мікрааўтобус і павезлі ў ў Цэнтральны РАУС Мінску.
- Планавалі выязжаць ад стэлы, што на перакрыжаванні Машэрава і Пераможцаў. У самым пачатку выехаў нейкі блакітны аўтобус з якога выбеглі хлопцы ў спартовым адзенні і пачалі быць Франака Вячорку. За яго быў уступіўся Зміцер Пармонаў. Хлопцаў збілі і зацягнулі ў аўтобус. У Зміцера пералом ключыцы, ён у шпіталі. Іх увогуле завезлі былі ў Цэнтральны РАУС, пасля Зміцера завезлі ў шпіталь, адзе Франак не вядома.
Як адзначыў Антон Коктыш, у акцыі прымала ўдзел дастаткова шмат чалавек, але менавіта Франака Вячорку і Змітра Пармона, які за яго заступіўся. Падчас збіцця Пармону зламалі ключыцу, таму з міліцыі адразу накіравалі ў шосты шпіталь Менска. Дзе знаходзіцца Франак Вячорка, Антон Коктыш не ведае, так як мабільны тэлефон Вячоркі не адказвае.