Трох моладзевых актывістаў падазраюць у “зьнявазе дзяржаўных сімвалаў”. Зьміцер Касьпяровіч, Павел Батуеў і Зьміцер Гаўрусік будуць сёньня дапытаныя па крымінальнай справе
https://spring96.org/be/news/3422
2006
2006-01-18T10:00:00+0200
2006-01-18T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
17 студзеня каля 22 гадзінаў у Менску былі затрыманыя трое моладзевых актывістаў -- Зьміцер Касьпяровіч, Павел Батуеў і Зьміцер Гаўрусік. Яны падазраюцца ў тым, што сарвалі дзяржаўны сьцяг з будынку гарвыканкаму на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Маладыя людзі ноч правялі ў РУУС Маскоўскага раёну. У 11.00 сьледчы Матвей Крываносаў павінен быў правесьці першы допыт па крымінальнай справе, узбуджанай па факце “зьнявагі дзяржаўных сімвалаў”, але моладзевыя актывісты запатрабавалі прадставіць ім адвакатаў. Ім дазволілі патэлефанаваць правааабронцам, і допыт адбудзецца ў прысутнасьці адвакатаў пасьля заключэньня з імі адпаведных дамоваў.