viasna on patreon

Грамадскі актывіст спрабуе выкрыць інтэрнэт-паклёпнікаў

2010 2010-05-25T13:11:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tolchyn-andrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Пасля праведзенага ператрусу і канфіскацыі аргтэхнікі ў гомельскага актывіста кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Толчына на адным з інтэрнэт-сайтаў, аб паходжанні якога гаворыць яго назва (абрэвіятура дае дзве літары - ГБ), з'явіўся вельмі негатыўны артыкул, дзе гаворыцца, што актывіст  атрымлівае грошы за працу ў кампаніі.

З дапамогай гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру «Вясна» актывіст звярнуўся з заявай да начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама.

"Угледзеўшы ў дзеяннях аўтара публікацыі склад правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 9.2. (Паклёп) Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, прашу ўстанавіць аўтара, рэдакцыю альбо законнага ўладальніка электроннага сродку масавай інфармацыі для складання ў дачыненні яго адміністратыўнага пратаколу і прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці ...
У дачыненні да мяне прыведзеная не адпавядаючая рэчаіснасці паклёпніцкая інфармацыя, якая зневажае мой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. У глыбока абразлівай форме аўтар прыпісаў мне як кіраўніку Гомельскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі не толькі амаральныя, але нават злачынныя дзеянні ", - запатрабаваў знайсці і прыцягнуць да адказнасці паклёпнікаў актывіст.

Варта адзначыць, што дадзены інтэрнэт-рэсурс на працягу апошніх гадоў сістэматычна паклёпнічае у дачыненні да грамадскіх і палітычных актывістаў Гомельскага рэгіёну.

Падчас правядзення парламенцкіх выбараў 2008 года актывіст ПКБ Віктар Хоміч ўжо рабіў спробы выкрыць гомельскіх інтэрнэт-паклёпнікаў. Міліцыя тады распісалася ў сваім бяссіллі: па меркаванні міліцыянтаў, адшукаць паклёпнікаў няма магчымасці, паколькі сайт, які размяшчае хлуслівую інфармацыю, зарэгістраваны на расійскім серверы.

Андрэй Толчын, які да таго ж з'яўляецца сістэмным адміністратарам, да падобнай адпіскі гатовы, аднак здавацца не збіраецца.

- У кампутарнікаў у слэнгу ёсць слова «чайнік». Яно азначае чалавека, які не разбіраецца ў кампутарных тэхналогіях. Любы, хоць трохі знаёмы з кампутарам чалавек сёння ведае, што такое «хостынг». На серверы, які размяшчаецца на адным IP-адрасе, размяшчаюцца шматлікія сайты. І, калі слаць запыт кшталту "дайце мне кліента з гэтага сервера", то цалкам атрымаеш адмоўны адказ. А калі пазначыць ў запыце даменнае імя сайта (імя рэсурсу), якое заўсёды рэгіструецца на канкрэтнага чалавека, па пашпарце, тады атрымаць інфармацыю аб уладальніку сайта можна за пяць хвілін, - упэўнены актывіст.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства