viasna on patreon

Камп’ютэры Марыны Коктыш і Наталлі Радзінай цяпер – рэчавыя доказы

2010 2010-05-19T12:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/160310peratrusy03.jpg

Ні журналістцы «Хартыі-97» Наталлі Радзінай, ні шэф-рэдкатарцы «Народнай волі» Святлане Калінкінай, ні намесніцы галоўнага рэдактара «НВ» Марыне Коктыш пакуль не аддалі забранай у іх аргтэхнікі.

Акрамя таго, цяпер усе 8 камп'ютэраў, забраных пры ператрусе ў «Хартыі», а таксама флэшка і сістэмныя блокі працоўнага і хатняга камп’ютэраў Марыны Коктыш сталі рэчавымі доказамі ў справе аб паклёпе.

Першай РУУС Першамайскага раёна сёння наведала Святлана Калінкіна.

Як распавяла журналістка прэс-службе БАЖ, размова са старшым дазнаўцам Гомельскага УУС Аляксандрам Пусевым доўжылася каля паўгадзіны. Ён вярнуў журналістцы флэш-карты і азнаёміў з вынікамі паўторнай экспертызы забраных у яе камп’ютэраў. «Вынік той жа, што і на першай экспертызе — спецыялісты не знайшлі ні тэкстаў, якія тычыліся б Івана Каржа, ні доказаў таго, што з маіх камп’ютэраў адміністраваліся сайты „Хартыя-97“ ці „Белорусский партизан“. Але следчы сказаў, што яму ўсё ж трэба прааналізаваць вынікі другой экспертызы, і таму тэхніка пакуль застаецца ў яго», — распавяла С. Калінкіна і выказала надзею, што камп’ютэры ёй усё ж у хуткім часе аддадуць.

Марыне Коктыш, якая хадзіла другой па ліку, аддалі дыск з запісам серыялу «Доктар Хаўс» і флэш-картку да фотаапарата, але не вярнулі камп’ютэрнай флэшкі і ўласна камп’ютэраў. Больш за тое — А. Пусеў паведаміў, што цяпер гэтыя прадметы знаходзяцца ў статусе рэчавых доказаў па справе.

Па словах журналісткі, дазнаўца хацеў адразу ж правесці яе чарговы допыт, але яна пісьмова адмовіліася даваць паказанні, патлумачышы, што прайшла праз 2 допыты і больш не мае чаго паведаміць следству. «Я таксама напісала хадайніцтва аб тым, каб скапіяваць з камп’ютэраў некаторыя файлы, патрэбныя для працы. Альбо даручыць гэта сваім спецыялістам, якім я патлумачу, што трэба скапіяваць», — распавяла Марына прэс-службе БАЖ.

Наталля Радзіна наведала РУУС трэцяй. Журналістку таксама азнаёмілі з вынікамі тэхнічнай экспертызы 8-і забраных у яе камп’ютэраў. Спецыялісты, што праводзілі экспертызу, не знайшлі доказаў таго, што сайт «Хартыі-97» адміністраваўся з гэтых камп’ютэраў, але яны «лічаць, што гэта магчыма». На пытанне Наталлі, якое дачыненне гэта мае да крымінальнай справы з удзелам Івана Каржа, дазнаўца Пусеў унікліва адказаў, што, маўляў, «усё мае дачыненне». І паведаміў, што ўся аргтэхніка цяпер з'яўляецца рэчавым доказам па справе. Паводле заключэння, супрацоўнікі Галоўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС РБ нібыта вывучылі ўсе кантакты журналістаў у сервісах Skype і QIP.

На развітанне ён заўважыў, што звяжацца з журналісткай у выпадку неабходнасці. Якія будуць далейшыя дзеянні ў межах расследавання крымінальнай справы, ён не сказаў.

Па словах Наталлі Радзінай, у яе няма ніякіх падставаў давяраць вынікам праведзенай тэхнічнай экспертызы, бо само выманне аргтэхнікі было праведзена з грубымі парушэннямі — міліцыянты нават не зафіксавалі серыйных нумароў сістэмных блокаў, якія забіралі.

Карэспандэнтка расійскай «Новой газеты» Ірына Халіп зараз у ад'ездзе, і таму яе візіт да следчага адкладаецца.  

Следчыя дзеянні ў дачыненні да журналістаў вядуцца з канца лютага ў межах расследавання крымінальнай справы, узбуджанай пракуратурай Гомельскай вобласці 31. 12. 2009 паводле ч. 2 арт. 188 КК РБ па факце з’яўлення ў Інтэрнеце паклёпу на былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа.

Наталья Радина: «Из „охотничьего дела“ торчат ослиные уши»

Камп’ютэры журналістак застаюцца на экспертызе. Нават тыя, у якіх нічога не знойдзена

«Заклікаю праваахоўныя органы пакінуць журналістаў у спакоі…»

Сьвятлану Калінкіну дапыталі як сьведку

Новыя ператрусы ў журналістаў і грамадскіх актывістаў

Милиция обыскала офис charter97.org, изъяла технику и избила сотрудницу

В редакции «Народной воли» проходит обыск

Милиция разгромила офис сайта Хартии’97

Обыск у Андрея Санникова и Ирины Халип

Обыск в редакции газеты «Народная Воля»

Из офиса «Хартии-97» изъяли компьютеры. Обыскивают квартиру Андрея Санникова и рабочее место редактора «Народной воли» Светланы Калинкиной

Пасля «Хартыі’97» ператрус зладзілі ў рэдакцыі «Народнай Волі»

Адбываецца ператрус на кватэры Марыны Коктыш

Ператрусы на кватэры «Хартыі’97» і ў рэдакцыі «Народнай волі»

С. Калінкіна: «Гэта дэмаралізацыя людзей, якія пішуць пра гучныя справы»

Радзіна: «Спэцназаўцы ўскідвалі руку ў гітлераўскім вітаньні»

У офісах «Народная Волі» і «Хартыі’97» правялі ператрус

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства