viasna on patreon

КДБ зацікавіўся ўкраінскай дыяспарай

2010 2010-05-24T12:24:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uk.jpg

Больш дзесяці год Камітэт дзяржаўнай бяспекі не цікавіўся актывістамі і грамадскай дзейнасцю ўкраінскай дыяспары ў Брэсцкай вобласці, але апошнія падзеі змянілі гэтую сітуацыю.

Цягам двух месяцаў КДБ з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу вядзе правакацыі супраць актывістаў і паклёпнічае. Гэтая сітуацыя пагаршае стан украіністыкі ў педуніверсітэце Брэста, якую збіраюцца ліквідаваць. Галоўнай прычынай закрыцця з'яўляецца тое, што выпускнікі не маюць магчымасці рэалізоўваць сваю прафесію. Генеральны консул Украіны ў Брэсце Іван Баранчык узгадвае аб падпісаных пагадненнях Лукашэнкі з Юшчанкам.

- Сам прэзідэнт Беларусі пацвердзіў, што будзе праводзіцца навучанне ў ВНУ украінскай мове, а ў ВНУ украінскіх - беларускай мове.

Датычна ціску з боку КДБ на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы украінскай меншасці Брэстчыны з'явілася заява, у якой актывісты выказваюць свае абурэнне дзеяннямі ўладаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства