viasna on patreon

Трох актывістаў затрымалі ў Магілёве за распаўсюд "праўды"

2010 2010-05-19T16:37:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі міліцыі даставілі ў Леніскі РАУС Магілёву актывістаў Аксану Самойлаву і Канстанціна Тыртычнага, якія раздавалі работнікам заводу «Ліфтмаш» газету «Свабодныя новости плюс». Яшчэ адна распаўсюдніца Аксана Закрэўская паабяцала сама прыехаць у пастарунак.

Па словах Аксаны Самойлавай, супрацоўнікі аховы прадпрыемства, якія затрымлівалі актывістаў і выклікалі міліцыю, паводзілі сябе па-хамску, парвалі ёй куртку.

Затрыманыя актывісты распаўсюджвалі газеты на знак салідарнасьці з актывістамі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якія сутыкнуліся з перасьледам сілавых структураў. У «СН-плюс» зьмешчаная інфармацыя пра праект грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» «Сто твараў беспрацоўя». Распаўсюджвалі газэту актывісты на прылеглай да заводу тэрыторыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства