Затрыманьні і ператрусы ў Рэчыцы
18 траўня ўвечары, у доме, дзе жыве актывіст кампаніі "Гавары праўду" Алег Шабетнік адбыўся ператрус. Ператрус рабілі маёр крымінальнага вышуку Глушакоў К. І , лейтэнант Пражывальскі Д.А , а таксама курсант Буякевіч У.І. Былі канфіскаваны два кампутара і два ксеракса. Падставай да ператрусу з'явілася нібыта нейкая крымінальная справая, распачатая ў горадзе Менску. Што за справа і ў сувязі з чым яна распачата Алегу Шабетніку не патлумачылі. Пры гэтым, такія ператрусы адбыліся сёння па ўсёй краіне.
Таксама днём былі затрыманыя каля парка Перамогі супрацоўнікамі РАУС сябра Моладзі БНФ Арцём Забіран і сябра БХД Кастусь Змушко. Пры затрыманні ім патлумачылі, што нібыта яны падобны на асоб, якія крадуць аўтамагнітолы з аўто. Але ў патарунку ў іх былі пералічаны і скансфіскаваны бюлетэні " Тут і цяпер", якія знаходзіліся ў заплечніках.
Паводле rechyca.belarda.org