viasna on patreon

У Горадні ў грамадзка-палітычных актывістаў канфіскавалі ўсё

2010 2010-05-18T18:04:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/160310peratrusy03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках  рэгіянальных праваабаронцаў, у сябры Рады абласной арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч і актывіста партыі Дзьмітрыя Бандарчука завершыліся ператрусы.

Сьледчыя дзеяньні праводзіліся ў межах крымінальнай справы за нейкім нумарам і былі санкцыянаваныя пракратурай Ленінскага раёну Менску. Са слоў Васілевіч, у яе канфіскавалі ноўтбук, мабільны тэлефон, прынтэр, флэшкі і нават партыйныя дакументы – уліковыя карткі сябраў "Маладых дэмакратаў".

Пасьля ператрусу, праведзенага ў кватэры Дзьмітрыя Бандарчука, супрацоўнікі павезьлі яго на лечішча, дзе таксама шукалі невядома што.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства