У Гомелі - ператрусы
Сёньня, 18 траўня, у 12.30 у офіс абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі зьявіліся два супрацоўнікі міліцыі Чыгуначнага раёну Гомеля ў званьні капітана і маёра і грамадзянін у цывільным. Яны прад'явілі кіраўніку гарадзкой арганізацыі АГП Андрэю Толчыну ордэр на правядзеньне ператрусу па месцы яго пастаяннага жыхарства, санкцыянаваны пракурорам Ленінскага раёну Менску.
На пытаньне А. Толчына, што шукаюць, супрацоўнікі міліцыі нічога тлумачыць не сталі, а прапанавалі актывісту праехаць як мага хутчэй на службовай машыне (дзярж. нумар 46-23 ЕАИ) па месцы вытворчасьці ператрусу.
Таксама стала вядома, што ў гэты ж час па месцы жыхарства сябра АГП у Гомелі Юрыя Варонежцава прыбылі супрацоўнікі міліцыі, якія спрабуюць пранікнуць у ягонае кватэру.
Сачыце за абнаўленьнямі на сайце.