viasna on patreon

Барысаўскія правабаронцы звярнуліся са скаргай у аблвыканкам

2010 2010-05-17T16:36:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/a_mackevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Скарга

У адпаведнасці з арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, не парушаючых правапарадак і права іншых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзення ўказанных мерапрыемстваў вызначаецца законам.

Арт. 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выяўленне.

Ч. 2 арт. 9 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” усталёўвае, што мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі могуць быць вызначаны сталыя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама месцы, дзе іх правядзенне не дапускаецца, з паведамленнем аб гэтым у сродках масавай інфармацыі.

Свабода сходаў і слова з’яўляецца фундаментальным правам, гарантаваным Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Беларуссю 12 лістапада 1973 г. У арт. 21 Пакта сцвярджаецца: “Прызнаецца права на мірныя сходы. Карыстанне гэтым правам не падлягае ніякім абмежаванням, апроч тых, якія накладаюцца ў адпаведнасці з законам і якія неабходны ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай альбо грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб”.

Рашэннем Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 26. 02. 2009 г. № 197 “Аб вызначэнні месца для правядзення масавых мерапрыемстваў” сталым месцам правядзення масавых мерапрыемстваў, ініцыятарамі якіх выступаюць структуры, не датычныя да мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады, вызначана тэрыторыя за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна па адрасе 222512, г. Барысаў, вул. Гагарына, 46.

Лічым, што дадзеннай рашэнне на адпавядае Канстытуцыі Рэспубліцы Беларусь і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікацыя якога накладае на нашу краіну пэўныя абавязкі, па наступных прычынах:

1.   Колькасць вызначаных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у памеры адной пляцоўкі не можа задаволіць патрэбы актыўнай часткі грамадзянскай супольнасці г. Барысава ў рэалізацыі свайго грамадскага патэнцыялу. Барысаў з’яўляецца буйным горадам, прамысловым і культурным цэнтрам рэгіёна, колькасць насельніцва якога складае блізу 150 тысяч чалавек. Адно месца для правядзення масавых мерапрыемстваў для горада, плошча якога налічвае амаль паўсотню квадратных кіламетраў, супярэчыць духу Канстытуцыі, якая абвяшчае чалавека, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

2.   Месцазнаходжанне вызначанага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў па ўказанным адрасе, у бязлюдным і глухім для наведвання месцы супярэчыць арт. 33, 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гарантуючым свабоду меркаванняў, перакананяў і іх свабоднаму выяўленню, а таксама свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, не парушаючых правапарадак і права іншых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Апрача гэтага, дадзенае рашэнне падвяргае грамадзянаў беспадстаўным абмежаванням, апроч тых, якія накладаюцца ў адпаведнасці з законам і якія неабходны ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай альбо грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

У адпаведнасці з арт. 33, 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грунтуючыся на нормах арт. 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах просім прызнаць рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 26. 02. 2009 г. № 197 “Аб вызначэнні месца для правядзення масавых мерапрыемстваў” незаконным і абавязаць Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт вызначыць месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў пляцоўкі, якія характарызуюцца масавасцю наведвання і публічнасцю, з мэтай магчымасці інфармавання грамадзянаў аб існуючых праблемах у выпадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства