viasna on patreon

Суды над удзельнікамі гей-прайду

2010 2010-05-17T07:40:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gei-praid.jpg
Фота \"Нашай нівы\"

Фота \"Нашай нівы\"

У Менску 17 траўня пройдуць суды над удзельнікамі несанкцыянаванага гей-шэсьця, якое адбылося ў суботу на вуліцы Сурганава. Затрыманыя ўдзельнікі шэсьця былі дастаўленыя спачатку ў Першамайскі РУУС, а далей у турму на Акрэсьціна.

Паводле інфармацыі аднаго з арганізатараў акцыі Сяргея Андросенкі, удзельнікам шэсьця перададзеныя ежа, цёплае адзеньне і іншыя рэчы.
Падчас разгону было затрымана восем чалавек, у тым ліку два жыхары Санкт-Пецярбургу. Аб затрыманьні расейскіх грамадзянаў паведамлена амбасадзе РФ у Менску. Усяго ў шэсьці ўдзельнічала каля 30 чалавек.
Сам Андросенка і яшчэ тры ўдзельнікі гей-прайда былі дастаўленыя ў Савецкі РУУС. "Пасля заканчэньня акцыі мы абедалі ў рэстаране" Лідо ", да нас падсеў супрацоўнік праваахоўных органаў і прапанаваў выйсьці праз службовы ўваход, заявіўшы, што нашаму жыцьцю пагражае небясьпека", - сказаў Андросенка.
Паводле яго, супрацоўнікаў міліцыі цікавіла інфармацыя, звязаная з гей-прайдам. Усіх чацьвярых сфатаграфавалі і зьнялі на відэакамеру, узялі адбіткі пальцаў. Праз тры гадзіны іх адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
Андросенка заявіў, што ў цэнтры гораду заўважылі скінхэдаў, некаторыя зь іх затрыманыя.
У ГУУС Менгарвыканкаму БелаПАН паведамілі, што некалькі чалавек былі дастаўленыя ў міліцыю для высвятленьня асобы.
Менскі гарвыканкам забараніў гей-прайд, удзельнікі якога плянавалі сабрацца ля будынку Белдзяржфілярмоніі і прайсьці па праспэкце Незалежнасьці да прэзыдыўма Нацыянальнай акадэміі навук.
14 траўня "Міжнародная амністыя" выказала шкадаваньне ў сувязі забаронай Менгарвыканкамам шэсьця і заклікала беларускія ўлады паважаць правы сэксуальных меншасьцяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства