Міколу Дземідзенку затрымалі за шпацыр па Кастрычніцкай
https://spring96.org/be/news/34113
2010
2010-05-14T07:41:19+0300
2010-05-14T07:41:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dzemidzenka.jpg
Вечарам, 13 траўня, спэцназаўцы затрымалі намесьніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Мікола Дземідзенка патлумачыў Свабодзе, што ён папросту ішоў па сваіх справах праз Кастрычніцкую плошчу. Да яго падышлі спэцназаўцы, якія добра ведаюць яго ў твар, бо неаднойчы яго затрымлівалі падчас вулічных акцый. Яны запатрабавалі патлумачыць, чаму хлопец знаходзіцца на плошчы, паведамілі яму, што ён затрыманы, і выклікалі патрульную машыну.
Дземідзенку пасадзілі ў аўтобус, забралі пашпарт. Але празь некаторы час пашпарт вярнулі і актывіста адпусьцілі.