viasna on patreon

Сёньня ў Віцебску судзяць нацыянальны сьцяг і … Сяргея Каваленку (дапаўняецца)

2010 2010-05-12T09:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-kavalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебска сёньня, 12 траўня, пачнецца суд над сябрам КХП БНФ Сяргеем Каваленкам. Яго вінавацяць па артыкуле 339 (наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца прымяненьнем гвалту або пагрозай яго прымяненьня або знішчэньнем або пашкоджаньнем чужой маёмасьці або адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства) і  часткі 2 арт 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак) Крымінальнага кодэксу. Ён можа атрымаць да 5-ці год абмежаваньня волі. Суддзя - Яўген Буруноў.

Крымінальная справа Сяргея Каваленкі была накіраваная у суд Першамайскага раёна Віцебска яшчэ 29 сакавіка. Пастанову падпісаў старшы следчы упраўленьня папярэдняга расследваньня  УУС Віцебскага аблвыканкама А. Баранаў. Першапачаткова працэс быў прызначаны на 20-га красавіка, але ў той дзень ён так і не адбыўся. Афіцыйная прычына пераносу працэсу – тое, што ў прызначанага судзьдзі Яўгена Бурунова былі пільныя асабістыя cправы.
Нагадаем, што Сяргей Каваленка быў затрыманы 7 студзеня каля гадзіны дня на плошчы Перамогі ў Віцебску, пасьля таго як на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-мэтровай вышыні бел-чырвона-белы сьцяг, здолеўшы залезьці па зборнай мэталічнай канструкцыі на самую вяршаліну навагодняй ёлкі. 10 студзеня пастановай пракурора Віцебску Каваленка быў зьмешчаны ў СІЗА тэрмінам на два месяцы. Аднак 13 сакавіка нечакана для ўсіх ён быў вызвалена пад падпіску аб нявыездзе.

16 сакавіка Сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка зьвярнуўся з заявай у Кастрычніцкі суд Віцебску. Ён піша, што трое міліцыянтаў, якія затрымлівалі яго 7 студзеня за вывешваньне сьцяга, перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. На думку актывіста, ягоныя паводзіны не вымагалі прымяненьня спецсродкаў —надзяваньня кайданкоў. Да таго ж міліцыянты яго беспадстаўна зьбівалі, і цялесныя пашкоджаньні засьведчыла мэдычная экспэртыза.

Міліцыянты, якія праводзілі затрыманьне, М. Максімаў і В. Палітыка сцвярджаюць адваротнае: маўляў, Каваленка аказваў супраціўленьне і наносіў міліцыянтам шматлікія удары нагамі, што прывяло да лёгкіх цялесных пашкоджаньняў. У матэрыялах справы зафіксавана, што “Каваленка нанёс Максімаву другой вольнай рукой удар у вобласць твару, ад якога Максімаў ухіліўся”(?). Пры гэтым Каваленка нібыта падраў службовую форму Максімаву.

За маральную шкоду і зьнявагу сваёй годнасьці міліцыянты запатрабавалі ад Сяргея Каваленкі вялікай грашовай кампенсацыі.

15.10 Выдалены з залі Тарас Сурган, паплечнік Каваленкі. Судзьдзі не спадабаліся сьмех у залі і словы падтрымкі на адрас Каваленкі. Судзьдзя запатрабаваў у прысутнай моладзі дакумэнты. Каваленка пачаў давай паказаньні. (Радыё "Свабода")
15.00. Разгляд справы працягваецца ў прысутнасьці перакладчыка. Каваленка хадайнічаў, каб у судзе вяліся фота- і відэаздымкі. Пацярпелыя міліцыянты і прадстаўнік абвінавачваньня выказаліся супраць. Судзьдзя не задаволіў хадайніцтва. Каваленка чарговым разам заявіў пра адвод судзьдзі. Хадайніцтва не было задаволенае.

14.30. Паседжаньне суда аднавілася.

 

11.50. У працэсе абвясьцілі перапынак да 14.30. Сяргей Каваленка запатрабаваў перакладчыка. Гэтае хадайніцтва задаволілі з другога разу.

11.00. З залі суду выдалілі сузаснавальніка Партыі БХД Паўла Севярынца і актывістку Вольгу Шпакоўскую. Судзьдзі Яўгену Бурунову не спадабалася, як заля рэагавала на абвінавачваньне, якое зачытваў абвінаваўца  Зміцер Рудакоў. Севярынец і Шпакоўская пайшлі пісаць скаргу на імя старшыні суду. Сяргей Каваленка заявіў недавер судзьдзі, паведамляе Радыё “Свабода”.
10.39. Рэдактара "Народных навінаў Віцебску" Сяргея Серабро не пусьцілі ў суд. У залю таксама ня змог прайсьці апэратар Уладзімер Старавераў. Дагледзеўшы асабістыя рэчы Сяргей Серабра, дзяжурны міліцыянт зьвярнуў увагу на фотаапарат. Супрацоўнік МУС сказаў, што каб прайсьці з такой камэрай, патрэбны дазвол старшыні суду. На працэс таксама не прапусьцілі сябру КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава. (Радыё “Свабода”)

 

 

Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства