viasna on patreon

Берасьцейскіх праваабаронцаў выпусьцілі з пастарунку

2010 2010-05-07T12:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Берасьцейскіх праваабаронцаў Рамана Кісьляка і Андрэя Шарэнду вызвалілі з пастарунку без складаньня пратаколу. Яны былі затрыманыя за распаўсюд канвэнцыі ААН аб абароне людзей ад гвалтоўнага зьнікненьня.

Праваабаронцы прымеркавалі акцыю да 11 гадавіны зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў і апазыцыйнага палітыка Юр’я Захаранкі. У пастарунку Маскоўскага РАУС у іх канфіскавалі друкаваную прадукцыю. Раман Кісьляк і Андрэй Шарэнда называюць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі незаконнымі і намерваюцца іх абскарджваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства