viasna on patreon

Затрымалі віцебскага актывіста Сяргея Каваленку

2010 2010-05-07T10:11:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka_s.jpg
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Пра гэта паведаміў апазыцыянэр Барыс Хамайда, які паехаў у Чыгуначны РАУС Віцебску, каб падтрымаць аднадумца.

Афіцыйная прычына затрыманьня — парушэньне правілаў дарожнага руху. 6 траўня Сяргея Каваленку затрымалі за тое, што ён ня ў тым месцы перайшоў дарогу. Але калі актывіст прапанаваў заплаціць штраф, яго завезьлі ў пастарунак.

У пастарунку на Сяргея Каваленку склалі пратакол за тое, што ён нібыта нецэнзурна выражаўся на адрас міліцыянтаў, якія яго затрымлівалі.

У мінулым месяцы актывіст адбыў адміністрацыйны арышт за тое, што прыйшоў у Кастрычніцкі райсуд Віцебску пад бел-чырвона-белым сьцягам. А 12 траўня яго будуць судзіць па крымінальнай справе — за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяна на гарадзкой навагодняй ёлцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства