viasna on patreon

За надпісы “антыпрэзыдэнцкага характару” у Мінску затрымалі маскоўскіх рок-музыкаў

2006 2006-01-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Дзесяць масквічоў і дваіх менчукоў затрымалі каля кінатэатру “Перамога” ў Менску ўдзень 14 студзеня. Як паведаміў дзяжурны Цэнтральнага райаддзелу міліцыі, маладых людзей падазраюць у тым, што яны зрабілі на кінатэатры надпісы “антыпрэзыдэнцкага характару”. Такую фармулёўку ўжыў міліцыянт у размове з карэспандэнтам “Свабоды”.

Чацьвёра зь дзесяці грамадзянаў Расеі належаць да гурта “CWWTP” (Change the world without taking power), які меўся ўзяць удзел у канцэрце, ладжаным 14 студзеня ў адным з клюбаў Менску. Імпрэза ладзіцца штогод і зьбірае моладзь, якая трымаецца анархісцкіх поглядаў. Затрыманыя былі дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага раёну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства