viasna on patreon

25 траўня на волю выйдзе Арцём Дубскі

2010 2010-05-04T09:36:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dubski_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вязень сумленьня маладафронтавец Арцём Дубскі павінен выйсці на волю 25 траўня, па сканчэньні тэрміну зняволеньня.

Між тым, у дачыньненні да Арцёма Дубскага, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калоніі, не спыняецца ўціск з боку кіраўніцтва папраўчай установы. Зьняволены Дубскі паскардзіўся адкакатцы Тамары Сідарэнка , якая наведала яго ў калоніі 30 красавіка, на нізкую якасьць медычнай дапамогі, на пагрозы зьмясьціць яго ў чарговы раз у штрафны ізалятар. Перапіска Арцёма Дубскага вельмі часта проста не даходзіць да адрасата. А бандэроль якую даслалі з Галандыі месяц назад, яму  абацаюць аддаць толькі пасьля вызваленьня з калоніі.

Нагадаем, што 7 ліпеня 2009 г. суд Асіповіцкага раёна прыгаварыў моладзевага актывіста Арцёма Дубскага да году пазбаўленьня волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля абвяшчэньня прысуду Арцём быў узяты пад варту і зьмешчаны ў СІЗА.

Паводле прысуду Арцём Дубскі быў абвінавачаны ў парушэньні арт. 415 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі). Варта таксама нагадаць, што 23 красавіка 2008 г. Арцём Дубскі, разам з іншымі 14-ццю маладымі людзьмі,  быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя ці актыўны удзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 10 студзеня 2008 г. у Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства