viasna on patreon

Беларуская асацыяцыя журналістаў плануе патрабаваць адстаўкі міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага

2002 2002-08-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць удзел Міністэртва інфармацыі ў канфлікце паміж заснавальнікамі газеты "Свободные новості" недапушчальным умяшальніцтвам дзяржавы ў прыватныя справы грамадзян, - заявіла 22 жніўня падчас прэс-канферэнцыі з нагоды канфлікту прэзідэнт БАЖ Жанна Літвіна. - Калі Міністэрства інфармацыі не здолее выйсці з сітуацыі ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, БАЖ пакідае за сабой права патрабаваць адстаўкі міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага". Разгледзеўшы заяву аб прыпыненні дзейнасці газеты аднаго з заснавальнікаў "Свободных новостей" С. Атрошчанкі, міністр Падгайны накіраваў друкарні "Беларускі дом друку" адпаведнае прадпісанне. Заўтрашні нумар газеты не выйдзе. Аднак плануецца выхад першага нумару новага выдання, заснаванага С. Атрошчанкам. У такой сітуацыі пазіцыя, занятая міністэрствам, не толькі зяўляецца ўмяшальніцтвам у прыватныя справы грамадзян, але і дзяжаўным спрыяннем нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку аднаго з суб'ектаў гаспадарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства