У Гомеле участковыя миліцыянты ўгаворваюць сябраў ініцыятыўных груп спыніць збор подпісаў за Мілінкевіча
https://spring96.org/be/news/3394
2006
2006-01-12T10:00:00+0200
2006-01-12T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
10 студзеня ў 20.00 у кватэру да Кажамякіна -- сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча прыйшоў участковы Ігар Дземянкоў. У гэты час у кватэры былі толькі бацькі сябра ініцыятыўанй групы. Участковы стаў гаворыць ім, што трэба спыніць збор подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча, перастаць хадзіць па кватэрах, “баламуціць людзей і перашкаджаць ім адпачываць”. Паводле сьведчаньняў сябраў ініцыятыўных груп, гэта не адзінкавы выпадак у Гомеле, калі ўчастковыя спрабуюць уплываць на зборшчыкаў подпісаў.