viasna on patreon

У рэгіёнах улады перасьледуюць сябраў каманды Мілінкевіча

2006 2006-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 студзеня ў г.Масты Гродненскай вобласьці супрацоўнікамі міліцыі затрыманы Яўген Скрабутан -- сябра гарадского выбарчага штаба Аляксандра Мілінкевіча. Ён быў затрыманы пры выхадзе з электрычкі. Супрацоўнікі міліцыі хацелі правесьць дагляд яго асабістых рэчаў на падставе таго, што у электрычцы быццам быў скрадзены мабільны тэлефон.

11 студзеня ў Бялынічах (Магілёўская вобласьць) быў затрыманы актывіст апазіцыі Мікола Мяцяліца, яго абвінавацілі ў распаўсюдзе каляндарыкаў з партрэтам Аляксандра Мілінкевіча.

11 студзеня в Касьцюковічах быў затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Уладзімір Папкоў. Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што неабходна праверыць пасьведчаньне Папкова, бо яно можа быць фальшывым.

12 студзеня в 7.30 раніцы да сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Барысу Вырвічу, які жыве ў в. Машчаніца Белыніцкаго раёна, прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Яны заявілі, што ад начальніка Белыніцскаго РУУС паступіў загад прывезьці Вырвіча “на размову” да старшыні Белыніцкага райвыканкама.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства