У Гомелі за распаўсюд улётак быў затрыманы маладафронтавец Антось Назаранка
https://spring96.org/be/news/33912
2010
2010-04-27T10:13:00+0300
2010-04-27T10:13:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Міліцыянты паводзілі сябе ветліва, але разам з улёткамі канфіскавалі падпісныя блянкі з подпісамі «За беларускую мову».
Увечары 26 красавіка Антось расклейваў улёткі з інфармацыяй пра "Малады Фронт" ля прыпынкаў транспарту. Каля адзінаццатай гадзіны вечара яго затрымалі міліцыянты й адвялі ў пастарунак, дзе канфіскавалі блізу 80 інфармацыйных улётак і некалькі аркушоў з подпісамі ў падтрымку беларускай мовы.