Пакараны штрафам яшчэ адзін удзельнік акцыі салідарнасьці
Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Алег Ладуцька аштрафаваны за акцыю салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам.
У панядзелак на станцыі метро "Інстытут культуры" да маладому чалавеку падышлі супрацоўнікі міліцыі і абшукалі яго заплечнік. Знайшоўшы там сцягі Еўрапейскага Саюза міліцыянты затрымалі яго і даставілі ў пакой міліцыі на станцыі метро, а адтуль - у суд Ленінскага раёна, дзе разгледзелі пратакол аб удзеле Алега Ладуцькі у акцыі салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам перад будынкам Вярхоўнага суда 16 сакавіка. Справу разглядаў судзьдзя Хома, які прысудзіў маладога чалавека да выплаты штрафу ў памеры 20 базавых велічынь.
16 сакавіка каля Вярхоўнага суду была разагнаная акцыя салідарнасці. Падчас разгону акцыі былі арыштаваныя 14 дэмакратычных актывістаў. Усе яны былі абвінавачаныя ў парушэньні артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу (парушэньне парадку правядзеньня масавых акцый).