viasna on patreon

Еўрасаюз занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі

2010 2010-04-28T13:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurazviaz.jpg

Еўрасаюз занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі, гаворыцца ў заяве пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Мінску старшыню ЕС Іспанію.

Еўрапейскі саюз заклікае беларускія ўлады працягнуць дыялог з АБСЕ для паляпшэння выбарчых працэдур. У заяве зазначаецца, што ўнесеныя ў выбарчае заканадаўства папраўкі "ўтрымліваюць намеры павялічыць празрыстасць працэсу галасавання і далучыць да выбарчага працэсу яшчэ больш шырокія групы насельніцтва, што заслугоўвае ўхвалы". Аднак назіранне за выбарамі ў мясцовыя саветы 25 красавіка паказала, што "рэалізацыя новага выбарчага заканадаўства мае некалькі ўразлівых момантаў, на якія павінна быць звернута ўвага падчас далейшага дыялогу з АБСЕ".

"Адным з такіх момантаў з'яўляецца датэрміновае галасаванне, шэраг аспектаў якога выклікаюць занепакоенасць. У прыватнасці, практыка асобнага падліку і аб'яўлення вынікаў датэрміновага галасавання, галасавання дома і асноўнага галасавання не была паўсямеснай", — гаворыцца ў заяве. Зазначаецца таксама, што ў шэрагу выпадкаў "рэзка адрозніваліся" вынікі датэрміновага галасавання 20—24 красавіка і ў асноўны дзень 25 красавіка.

Назіральнікі краін ЕС наведалі больш як 140 выбарчых участкаў у сталіцы і рэгіёнах і змаглі прысутнічаць пры падліку галасоў. "Еўрасаюз выказвае ўдзячнасць уладам за запрашэнне ўзяць удзел у назіранні", — зазначаецца ў заяве.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, яўка выбаршчыкаў на мясцовых выбарах склала 79,5%. У галасаванні ўзялі ўдзел 5.591.264 жыхары краіны. Пры гэтым у датэрміновым галасаванні — 2.067.069 чалавек, па месцы знаходжання выбаршчыкаў — 446.748. У дзень выбараў на ўчастках прагаласавалі 3.077.447 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства