viasna on patreon

Мазыр: Уладзімір Целяпун не прызнае вынікі выбараў па сваёй акрузе

2010 2010-04-28T15:29:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cieliapun_mazyr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат  у дэпутаты Гомельскага аблсавета  Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

Кандыдат у дэпутаты Гомельскага аблсавета Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

Сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун, які балатаваўся ў Гомельскі абласны Савет па Палескай выбарчай акрузе №43, не прызнае вынікаў адбыўшыхся выбараў. 27 красавіка, у адпаведнасці з арт. 82 Выбарчага кодэкса РБ,  ён накіраваў скаргу ў акруговую камісію.

У скарзе Ул.Целяпун паведамляе пра тыя парушэнні патрабаванняў Канстытуцыі, Выбарчага кодэкса, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, з якімі яму, давераным асобам кандыдата і назіральнікам давялося сутыкнуцца на розных этапах выбарчай кампаніі.

Напачатку дэмакратычны кандыдат мусіў адстойваць сваё права быць зарэгістраваным: з-за памылкі ў звестках з Бюро тэхнічнай інвертарызацыі яму прыпісалі зямельны надзел 0,06 га. Затым яму адмовілі ў друкаванні агітацыйных матэрыялаў, якія так і не былі афіцыйна надрукаваныя. Таксама на этапе агітацыі У.Целепуну і яго даверанай асобе І. Нікітчанка  адмовілі ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі ў памяшканні Дома культуры.

Кандыдат выказвае недавер да вынікаў датэрміновага галасавання: на асобных участках  колькасць прагаласаваўшых дасягала 40-60%. Прытым прадастаўляць якую-небудзь інфармацыю давераным асобам кандыдата і назіральнікам  было катэгарычна забаронена.

Пры падачы скаргі ў асноўны дзень выбараў Ул.Целяпун сутыкнуўся з тым, што па месцы знаходжання акруговай выбарчай камісіі (САШ №5, вул. Палеская, 22) нікога не аказалася. Кандыдату прыйшлося ехаць у райвыканкам, але сакратар камісіі Пінчук А.М. на той момант ўжо павезла дакументы ў Гомель. Скарга была ўручана асабіста старшыні акруговага выбаркаму Бегляку В.І., які займае пасаду намесніка старшыні Мазырскага райвыканкама.  

Выніковы пратакол сябра гэтай жа камісіі А. Гнедзька, прадстаўнік АГП, падпісаў з асабістым меркаваннем.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства