Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека перакладзена на 370 моў
Уласны рэкорд пабіла Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на інфармацыйную службу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, колькасць моў, на якія перакладзены дакумент, дасягнула 370 - ад абхазскай да зулу.
Упершыню Дэкларацыя, якая складаецца з 30 артыкулаў, трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса 10 гадоў таму, калі яна стала даступная на 298 мовах.
Апошнія намаганні датычыліся перакладаў дакумента на мовы, якія выкарыстоўваюцца карэннымі і малалікімі народамі ў Расіі, Кітаі і Манголіі. У прыватнасці, дэкларацыя перакладзена на карэльскую, алтайскую, хакаскую, якуцкую, тувінскую і эвенкійскую мовы, а таксама на мову ненцаў, нганасан і вепсаў.
Пры гэтым ААН зыходзіла з таго, што веды аб замацаваных у дэкларацыі асноўных правах і свабодах павінны быць даступныя для ўсіх катэгорый насельніцтва і груп, незалежна ад іх колькасці. Так, на якуцкай мове размаўляюць 360 тыс. чалавек, а на мове нганасан усяго 500 чалавек.