viasna on patreon

Алеся Абрамовіча арыштавалі на 7 сутак

2006 2006-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскі праваабаронца Алесь Абрамовіч зладзіў акцыю пратэсту супраць удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў цяперашніх выбарах ля будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі. На менскай вуліцы Энгельса супраць будынку прэзыдэнцкай адміністрацыі Абрамовіч разгарнуў плякат “Выбары без дыктатара Лукашэнкі”.

Ахоўнікі прэзыдэнцкага будынку затрымалі барысаўскага праваабаронцу і перадалі яго менскай міліцыі. Міліцыянты склалі пратакол і адвезьлі ўдзельніка несанкцыянаванай акцыі ў суд Ленінскага раёну Менску.

Як стала вядома “Радыё Свабода”, разглядала справу барысаўскага праваабаронцы судзьдзя Тацяна Жулкоўская. У гарадзкім адзьдзеле міліцыі паведамілі, што Абрамовіча арыштавалі на сем сутак і накіравалі адбываць пакараньне ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік па вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства