viasna on patreon

4 сакавіка суд Асіповіцкага раёну зьмяніў прысуд Міколу Маркевічу (рэдактару, зачыненай ўладамі гродзенскай недзяржаўнай газеты «Пагоня») на папраўчыя работы па месцы жыхарства з утрыманьнем 15 працэнтаў заробку

2003 2003-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэньне суда Асіповіцкага раёну адпавядае прынятай практыцы, паводле якой пасьля адбыцьця трэці тэрміну асуджанаму могуць зьмяніць прысуд на больш мяккі. 5 сакавіка М. Маркевіч вярнуўся ў Гродна.

Рэдактар газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч быў асуджаны Ленінскім раённы судом г.Гродна 24 чэрвеня 2002 года па Арт. 367 КК РБ (паклёп у адносінах прэзідэнта) на два з паловай гады абмежаваньня свабоды з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу пры Асіповіцкім РУУС.

Другі асуджаны журналіст газеты «Пагоня» Павел Мажэйка застаецца адбываць пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу пры Жлобінскім РУУС, бо Вярхоўны суд пакінуў ў сіле прысуд, вынесены Ленінскім раённым судом г.Гродна 24 чэрвеня 2002 года па АРт.367.ч 2. КК РБ – два гады абмежаваньня свабоды, пазьней тэрмін быў скарочаны да аднаго года, згодна закону аб амністыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства