viasna on patreon

У Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) міліцыя затрымала грамадзяніна Фёдара Поляка - за тое, што ў яго была газэта “Рэгіянальныя навіны”.

2006 2006-01-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах Ф. Поляка, яму патрапіўся дзесьці асобнік “Рэгіянальных навінаў”. У партыях ці грамадзкіх арганізацыях Ф. Поляк не ўдзельнічае. Тое, што пэнсіянер прачытаў у газэце, так уразіла яго, што ён вырашыў даць пачытаць газэту яшчэ-каму небудзь. Але калі выйшаў на вуліцу, яго з газэтай у руках ўбачылі міліцыянты, якія схапілі яго і пацягнулі ў раённы аддзел міліцыі.

У міліцыі Ф. Поляка прымусілі даваць тлумачэньні. У час роспытаў пэнсіянер адчуў сябе кепска, але міліцыянты не сталі выклікаць мэдычную дапамогу.

“Рэгіянальныя навіны” – незалежнае выданьне, якое ў Сьветлагорску рыхтуецца і распаўсюджваецца грамадзкімі актывістамі і актыўнымі грамадзянамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства