viasna on patreon

Кіраўніцтва Гагарынскай камісіі не лічыла галасы (заява)

2010 2010-04-26T13:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybory.jpg

На Гагарынскім участку №5 г. Гарадка старшыня камісіі Вячэслаў Грыбанаў і сакратар Алёна Беланогава склалі адвольна пратаколы па пяці выбарчых акругах  у мясцовыя Саветы.

Пасля завяршэння галасавання выбаршчыкаў старшыня камісіі Вячэслаў Грыбанаў пачаў  працэс "падліку" галасоў па свайму разуменню, не карыстаючыся нормамі выбарчага кодэксу. З парушэннямі заканадаўства былі пагашаны бюлетэні і назіральнікі не даведаліся, колькі бюлэтэняў было не выкарыстана. На Акт аб парушэнні пры пагашэнні бюлетэняў Грыбанаў не прэраагаваў, адмовіўся яго разгледзіць.
Пры падвядзенні вынікаў датэрміновага галасавання члены камісіі расклалі бюлетэні па акругах і перадалі кіраўніцтву камісіі. Старшыня камісіі даў каманду пакаваць бюлетэні без падліку галасоў пры выбарах у абласны савет і ніякіх вынікаў датэрміновага галасавання не агучыў. На Акт аб парушэнні пры падліку галасоў пры датэрміновым галасаванні Вячэслаў Грыбанаў не прэраагаваў, адмовіўся яго разглядаць.
Хутка кіраўніцтва камісіі без падліку галасаў упакавала бюлетэня выбаршчаў, якія галасавалі на даму, а потым аналагічна паступілі са скрынямі, што стаялі ў памяшканні для галасавання. Пры упакаваных бюлетэнях, без рэальнага падліку сакратар камісіі пачала з дапамогай калькулятара падганяць лічбы для ўнясення ў пратакол. І калі бюлетэні запакавалі на пачатку адзінацатай гадзіны, то першы пратакол для падпісання членам камісіі Алёна дала каля паловы дванаццатай.
І калі ўсе камісіі здалі пратаколы ў вышэйстаячыя камісіі, то на Гагарынскім ўчастку сакратар камісіі шчыравала над лічбамі для пратакола. Настаў панядзелак, але ў Гагарынскай камісіі ўсё шчэ пісалі пратаколы. Толькі каля гадзіны ночы Вячэслаў Грыбанаў хутка прачытаў з цяжкасцю складзеныя пратаколы, якія не маюць нічога агульнага з волевыяўленнем выбаршчыкаў Гагарынскага ўчастка. Пратаколы адлюстроўваюць толькі меркаванне кіраўніцтва камісіі.
Кандыдат у дэпутаты па Гарадоцкай акрузе №9 Леанід Аўтухоў падаў у Гарадоцкую пракуратуру заяву аб парушэнні правядзенні выбараў на Гагарынскім участку без падліку галасоў. Да заявы дадзены Акты аб парушэнні працэдуры падліку галасоў, якія склаў Леанід Гаравы, давераная асоба кандыдата. Таксама кандыдат плануе падаць заяву ў абласную камісію наконт не прызнання вынікаў галасавання на Гагарынскім участку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства